Расійскі дыпламат: Сустрэча “нармандскай чацвёркі” была канструктыўнай

У германскім знешнепалітычным ведамстве сёння адбылася сустрэча прадстаўнікоў дыпламатычных ведамстваў Расіі, Германіі, Францыі і Украіны, на якой абмяркоўвалі сітуацыю на ўсходзе Украіны. З расійскага боку ў ёй прымаў удзел намеснік кіраўніка МЗС Расіі Рыгор Карасін. Паводле яго ацэнкі, перамовы былі складанымі, але канструктыўнымі. Бакі мелі розныя, часам супрацьлеглыя ацэнкі магчымасцяў урэгулявання ўкраінскага крызісу.

Прадстаўнікі МЗС чатырох краін абмеркавалі таксама справаздачу ўпаўнаважанага АБСЕ па Украіне Хайдзі Тальявіні і вынікі місіі маніторынгу сітуацыі, прадстаўленыя гэтай арганізацыяй.

Сярод важных і неабходных для ўрэгулявання крызісу крокаў Рыгор Карасін назваў усталяванне перамір’я, адвод узбраенняў, пачатак палітычнага працэсу і агульнанацыянальнага дыялогу. Расійскі бок сустрэчы сцвярджае, што баевікі "ДНР" і "ЛНР" па стане на 1 сакавіка завяршылі адвод узбраенняў, а Украіна не падала інфармацыю пра адвод войскаў.

У сувязі з гэтым на сустрэчы падкрэслівалі неабходнасць забяспечыць доступ місіі АБСЕ для маніторынгу сітуацыі. Удзельнікі сустрэчы таксама сышліся ў меркаванні пра неабходнасць канстытуцыйнай рэформы ва Украіне.

Таксама на сустрэчы казалі пра гуманітарнае становішча жыхароў Украіны.

Наступныя сустрэчы прадстаўнікоў краін “нармандскай чацвёркі” будуць праходзіць не так часта, сказаў Карасін. Асноўны акцэнт павінен быць зроблены на місіі АБСЕ. Што да перспектывы міратворчай місіі ААН, то стаўленне да яе ва ўсіх удзельнікаў сустрэчы “было халаднаватым”, піша “Российская газета”.

Фота: РИА Новости

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі