Натоўпы мінчан стаялі ў чарзе па новую гульню GTA 5 (фота, відэа)

Некалькі дзясяткаў чалавек гэтай ноччу штурмавалі гандлёвы цэнтр “Сілуэт”, у якім прадавалі новую кампутарную гульню GTA 5. Рэліз гульні для кампутараў выйшаў 14 красавіка і ўжо ўвечары 21.00 яе можна было набыць у Беларусі, піша kp.by

Grand Theft Auto V — найбольш паспяховая распрацоўка ў індустрыі забаваў. У першыя дні продажаў GTA V трапіла ў Кнігу рэкордаў як самая прадавальная гульня за 24 гадзіны. А таксама яна паставіла рэкорд як прадукт індустрыі забаваў, які зарабіў мільярд долараў хутчэй за ўсіх.

Фота: Instagram, vk.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі