Найлепшы трэнер Беларусі ўзначаліў мазырскую "Славію"
Іван Біёнчык / прэс-служба "Славіі"
Іван Біёнчык стаў галоўным трэнерам футбольнага клуба "Славія". Пра гэта паведамляе прэс-служба мазырчукоў.
У мінулым сезоне Біёнчык быў прызнаны найлепшым футбольным трэнерам Беларусі і найлепшым трэнерам вышэйшай лігі. Пад яго кіраўніцтвам "Гомель" па выніках сезону заняў чацвёртае месца ў турнірнай табліцы (пасля выхаду з першай лігі).
Але пасля такога паспяховага выніку клуб развітаўся з трэнерам. Ад снежня 2021-га Біёнчык узначальваў ФК "Шахцёр", адкуль сышоў у красавіку 2022 года.
"Славія", якую ён узначаліў, цяпер займае 10-е месца ў табліцы вышэйшай лігі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.