Пытанне легалізацыі чаявых афіцыянтаў у Беларусі яшчэ абмяркоўваецца

"Прапануецца ўлічваць чаявыя ў заробак афіцыянта" / Euroradio

"Прапануецца ўлічваць чаявыя ў заробак афіцыянта" / Euroradio

Пытанне легалізацыі чаявых афіцыянтаў у Беларусі яшчэ абмяркоўваецца. Пра гэта ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" паведаміла намесніца міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Ніна Емяльянава.

"Ёсць дзяржорганы, якія за легалізацыю чаявых..., — кажа Емельянава. — Прапануецца ўлічваць чаявыя ў заробак афіцыянта і адлічваць з іх падаходны падатак, але не поўны, а льготную стаўку".

Па словах прадстаўніцы МАРГ, канчатковага рашэння пакуль няма.

"Чаявыя — справа добраахвотная. Гэта ацэнка працы, ацэнка абслугоўвання, — кажа ў той жа праграме старшыня назіральнай рады Асацыяцыі рэстаратараў Беларусі Яўген Васільеў. — Вядома, калі браць досвед суседніх дзяржаў, то ў іх чаявыя ўжо па змоўчанні ўключаныя ў рахунак. У Беларусі, напэўна, ёсць нейкі традыцыйна замацаваны адсотак чаявых у памеры 10%. Але важна адзначыць, што вы маеце права самастойна ацаніць працу афіцыянта".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі