У пятніцу па ўсёй Беларусі чакаюцца навальніцы, месцамі — моцныя дажджы
У Беларусі зачакаліся ападкаў
У пятніцу, 13 верасня, па ўсёй Беларусі (у тым ліку і ў Мінску) чакаюцца навальніцы, месцамі — моцныя дажджы. Сіноптыкі папярэджваюць, што на большай частцы тэрыторыі Гомельскай і Магілёўскай абласцей захаваецца "надзвычайная пажарная небяспека (5 клас гарымасці)".
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +12 да +18 градусаў (у сталіцы — ад +15 да +17), у дзённыя гадзіны — ад +20 да +26 (у Мінску — 24-26 цяпла, на ўсходзе краіны будзе да +29).
Ападкі прагназуюцца і ў выходныя. Удзень будзе ад +18 да +28 градусаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.