Курсы долара і еўра ў Беларусі працягнулі рост
Валюта, ілюстрацыйнае фота
На таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы 11 верасня выраслі курсы ўсіх валют акрамя расійскага рубля.
Пры гэтым курс долара перавысіў двухтыднёвы максімум, еўра паказвае максімум за 13 дзён. А расійскі рубель пераадолеў двухтыднёвы мінімум.
Вынікі валютных таргоў 11 верасня:
Долар ЗША: 3,1981 (+0,0160 / +0,50%);
Еўра: 3,5376 (+0,0165 / +0,47%);
Расійскі рубель: 3,5087 (-0,0097 / -0,28%);
Кітайскі юань: 4,5153 (+0,0021 / +0,05%).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.