У Беларусі расце аб'ём крэдытавання ў рублях

Крэдыты ў рублях актыўна бяруць і прадпрыемствы, і грамадзяне

Крэдыты ў рублях актыўна бяруць і прадпрыемствы, і грамадзяне / tochka.by

У Беларусі расце аб'ём крэдытавання ў нацыянальнай валюце, адзначаюць эксперты Еўразійскага банка развіцця. У ліпені аб'ём крэдытаў у рублях, выдадзеных банкамі, вырас на 2,8% у параўнанні з чэрвенем. А ў чэрвені гэты паказчык (у параўнанні з траўнем) быў 1,1%.

Актыўна бралі крэдыты прадпрыемствы. Тут у ліпені рост склаў 3% да аб'ёму чэрвеня. Тады як у чэрвені аб'ём крэдытавання ў параўнанні з траўнем вырас усяго на 0,3%. Павялічыўся і аб'ём крэдытавання фізічных асоб 2,5% у ліпені супраць 2,1% у чэрвені. На рост крэдытавання грамадзян паўплывала павелічэнне колькасці спажывецкіх крэдытаў (+3,7% месяц да месяца). А ўсяго з пачатку году аб'ёмы спажывецкіх крэдытаў павялічыліся на 21,6%. У ЕАБР адзначае, што высокую спажывецкую актыўнасць падтрымліваюць "рост крэдытаў і павелічэнне даходаў насельніцтва".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі