Амаль кожны трэці беларус не можа адкладаць грошы з заробку

Беларускія грошы

Беларускія грошы / Euroradio

31,3% беларусаў не могуць адкладаць грошы з заробку. З іх 28% проста не робяць зберажэнняў, выдаткоўваючы ўсё, што зарабляюць, а 3,3%, каб выжыць, вымушаныя браць крэдыты або пазыкі. Пра гэта сведчаць вынікі апытання "Ацэнка і аналіз фінансавай пісьменнасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь", якое правёў Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі на замову Нацбанка ў 2024 годзе.

Нашы суайчыннікі часцей за ўсё робяць заначкі па рэшткавым прынцыпе. Гэта значыць — спачатку робяць усе неабходныя выдаткі, а рэшту адкладаюць. Такіх у Беларусі, паводле даследавання, больш за 40%.

А найбольш беражлівымі аказаліся жыхары Гродзенскай (34%), Брэсцкай (30,4%) абласцей і Мінска (30,2%). Яны прытрымліваюцца стратэгіі эфектыўных выдаткаў — адкладаюць грошы да таго, як пачынаюць выдаткоўваць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі