Латушка адказаў Лукашэнку на прапанову паўдзельнічаць у "выбарах" 2025 года

Павел Латушка

Павел Латушка

Павел Латушка адказаў Лукашэнку на прапанову паўдзельнічаць у "выбарах" 2025 года. Свой адказ ён апублікаваў у сацсетках.

На нарадзе 10 верасня Лукашэнка прапанаваў прадстаўнікам апазіцыі "прыходзіць і змагацца на прэзідэнцкіх выбарах", у тым ліку згадаў Латушку.

Латушка заяўляе, што гатовы ўзяць удзел у прэзідэнгцкіх выбарах пры выкананні некалькіх умоваў: "Аднак у мяне ёсць умовы, якія ты павінен выканаць: спыніць рэпрэсіі ў краіне і вызваліць былых кандыдатаў на пасаду прэзідэнта Беларусі, а таксама ўсіх палітычных зняволеных, якіх ты катуеш у сваіх турмах".

Ён таксама патрабуе спыніць крымінальныя справы па палітычных матывах і адмяніць усе палітыка-матываваныя прысуды. "І санкцыі за ўсё гэта будуць адмененыя", — абяцае Латушка.

Таксама Латушка патрабуе забяспечыць міжнароднае назіранне, каб міжнародныя назіральнікі разам з незалежнымі ўнутранымі назіральнікамі былі на кожным выбарчым участку падчас выбараў.

"З усяго таго, што я пералічыў, ты не зробіш нічога. Таму што аддаеш сабе выразна справаздачу ў тым, што не маеш падтрымкі ў беларускім грамадзтве. Я выйграю ў цябе, Лукашэнка, нават знаходзячыся за мяжой, калі ты зарэгіструеш мяне кандыдатам і забяспечыш незалежнае назіранне за падлікам галасоў. Выйграю не я —Павел Латушка, выйграе беларускі народ", — заяўляе палітык. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі