Былы офіс палітвязня Эдуарда Бабарыкі прадаюць з аўкцыёна

Дом па вуліцы Шорнай, дзе размяшчаецца былы офіс Эдуарда Бабарыкі

Дом па вуліцы Шорнай, дзе размяшчаецца былы офіс Эдуарда Бабарыкі / e-auction.by

Рэжым Лукашэнкі выставіў на аўкцыён чарговую маёмасць палітвязня Эдуарда Бабарыкі. Праз "Белюрзабеспячэнне" спрабуюць прадаць офіснае памяшканне ў Мінску на вуліцы Шорнай (раён Нямігі).

Гаворка ідзе пра аднапакаёвае памяшканне плошчай 30,9 кв. м з двума вокнамі. Офіс размешчаны на першым паверсе будынка.

Паведамляецца, што маёмасць арыштаваная па рашэнні следчых органаў.

Пачатковы кошт маёмасці на аўкцыёне — 129 000 рублёў. Таргі прызначаныя на 10 кастрычніка. Яны адбудуцца, калі на сайце інтэрнэт-аўкцыёна зарэгіструюцца ахвочыя набыць маёмасць.

Эдцарда затрымалі разам з яго бацькам, Віктарам Бабарыкам, 18 чэрвеня 2020 года, калі яны везўлі падпісныя лісты ў Цэнтрвыбаркам. Эдуарда трымалі ў СІЗА КДБ, некалькі разоў мянялі яму абвінавачанне. 5 ліпеня 2023 года яго асудзілі на восем гадоў пазбаўлення волі. Таксама яму прызначылі штраф у 185 тысяч рублёў (5000 базавых велічыняў).

Сёлета ў ліпені яму прысудзілі яшчэ два гады зняволення, абвінаваціўшы ў непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі. 

Былы офіс палітвязня Эдуарда Бабарыкі прадаюць з аўкцыёна
Офіс Эдуарда Бабарыкі / e-auction.by
Былы офіс палітвязня Эдуарда Бабарыкі прадаюць з аўкцыёна
Офіс Эдуарда Бабарыкі / e-auction.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі