Пошукі новага Гары Потэра і ўцёкі жывёл з заапарка ў Нігерыі — #ІхНоравы

Міжнародныя навіны

Міжнародныя навіны / @rubanau_collage

Абвешчаны кастынг на новых акцёраў для серыяла па "Гары Потэры". Шукаюць галоўных герояў — Гары, Рона і Герміёну.

Калі вы раптам жывяце ў Вялікабрытаніі ці Ірландыі, а ваша дзіця неверагодна артыстычнае, то чаму б не паспрабаваць? Часу на роздумы — да 31 кастрычніка.

Больш падрабязна чытайце ў нашай штодзённай міжнароднай рубрыцы.

 

Германія ўзмацняе кантроль на сухапутных межах

Германія з 16 верасня ўводзіць узмоцнены кантроль на сваіх сухапутных межах з-за нелегальных мігрантаў. Ён будзе дзейнічаць паўгода, прычым улады не выключаюць яго падаўжэння, піша Euronews.

Кіраўнік нямецкага МУС Нэнсі Фэзер заявіла, што новыя меры на межах "абароняць ад сур'ёзнай небяспекі, якую ўяўляюць ісламісцкі тэрарызм і трансгранічная злачыннасць".

Новыя памежныя праверкі, мяркуючы па ўсім, закрануць усіх, хто будзе перасякаць сухапутную мяжу Германіі ў любым кірунку, што можа выліцца ў заторы на аўтатрасах і затрымкі для падарожнікаў на чыгунцы.

Па сушы Германія мяжуе з дзевяццю краінамі: Даніяй, Нідэрландамі, Бельгіяй, Люксембургам, Францыяй, Швейцарыяй, Аўстрыяй, Чэхіяй і Польшчай.

Такія меры прынялі пасля трайнога забойства ў горадзе Золінген. Падазраваны — сірыец — быў нелегальным мігрантам, якому адмовілі ў прытулку і збіраліся дэпартаваць яшчэ год таму.

 

Бежанец з Ірана пацярпеў ад гвалту з боку шасці мужчын у Германіі

30-гадовы Амір Т. жыў у будынку бровара ў нямецкім Ізерлоне.

Да раніцы суботы ў яго гасцявалі сябры, якія начавалі ў доме. Увечары ён застаўся адзін, і да яго раптоўна заявіліся шэсць чалавек у масках, піша BILD.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі