Нацыянальны статыстычны камітэт зафіксаваў у Беларусі дэфляцыю

У жніўні патаннелі харчовыя тавары / Euroradio

У жніўні патаннелі харчовыя тавары / Euroradio

Нацыянальны статыстычны камітэт зафіксаваў у Беларусі дэфляцыю. Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў жніўні 2024-га ў параўнанні з ліпенем склаў 99,9% — зніжэнне на 0,1%. Аднак у параўнанні са снежнем 2023-га ён склаў 103,4% — рост на 3,4%.

Папярэдні раз дэфляцыя (на 0,3%) фіксавалася ў нашай краіне ў жніўні мінулага года (перад гэтым яна была ў траўні).

Па даных Белстата, у жніўні патаннелі харчовыя тавары — на 0,3% у параўнанні з ліпенем 2024-га. Аднак, калі цэны параўнаць са снежнем 2023 года, то яны падаражэлі на 3,2%. У жніўні падаражэлі на 0,1% (у параўнанні з ліпенем) нехарчовыя тавары, на 0,2% — платныя паслугі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі