У Беларусі другі раз за год зафіксавалі дэфляцыю
У Беларусі зноў дэфляцыя / Еўрарадыё
У жніўні ў Беларусі была зафіксаваная дэфляцыя. Як паведамляе Белстат, індэкс спажывецкіх цэн знізіўся на 0,3% у параўнанні з ліпенем.
Дэфляцыю ў нашай краіне фіксуюць сёлета другі раз. Папярэдні раз яе адзначалі па выніках траўня. Наступныя два месяцы індэкс спажывецкіх цэн у Беларусі павялічваўся.
Гадавая інфляцыя ў жніўні знізілася да 2,3% — у параўнанні з паказчыкам 2,7% у ліпені.
Цэны на харчовыя тавары ў мінулым месяцы знізіліся на 1% у параўнанні з ліпенем, на нехарчовыя — на 0,2%, на паслугі — на 0,3%.
Ад пачатку года цэны на харчовыя тавары выраслі на 2,2%, на нехарчовыя — на 1,3%, на паслугі — на 6,5%.
У параўнанні з жніўнем 2022 года харчовыя тавары сталі даражэйшымі на 3,4%, а нехарчовыя — таннейшымі на 2,6%. Тарыфы на паслугі павялічыліся на 7,2%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.