У траўні ў Беларусі зафіксавалі дэфляцыю ў 0,3%

У краме / ShutterStock
У краме / ShutterStock

За травень ў Беларусі зафіксаваная дэфляцыя: у параўнанні з красавіком індэкс спажывецкіх цэн склаў 99,7%, паведамляе Белстат.

У гадавым вылічэнні інфляцыя запаволілася да 3,7%. Для параўнання: у красавіку месячная інфляцыя складала 0,4%, а гадавая — 4,7%.

Базавы індэкс спажывецкіх цэн павялічыўся за травень на 0,01%, а ад пачатку года — на 1,6%.

Цэны на харчовыя тавары ў параўнанні з красавіком паменшалі на 0,7%, на нехарчовыя — на 0,05%, а на паслугі — выраслі на 0,1%.

Калі параўноўваць са снежнем 2022 года, то харчовыя тавары сталі даражэйшымі на 2,9%, нехарчовыя — на 0,9%, паслугі — на 4,5%.

У гадавым вылічэнні найбольш падаражэлі паслугі — 6,9%. Цэны на харчовыя тавары за год выраслі на 4,4%, а на нехарчовыя — на 0,5%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі