У верасні ў Беларусі падаражэе толькі адна марка цыгарэт

Цыгарэты, ілюстрацыйнае фота

Цыгарэты, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Ад 1 верасня ў Беларусі падаражэе толькі адна марка цыгарэт, паведамляе прэс-служба Міністэрства па падатках і зборах.

Цыгарэты Pall Mall Superslims Azure ад тытунёвай фабрыкі "Нёман", ТАА "Тытунь-Інвест" і ТАА "Сентоні ПРО" падаражэюць на 15 капеек і стануць каштаваць 5,70 рубля.

Цэны на астатнія маркі цыгарэт застануцца ранейшымі.

Затое з верасня ў продажы з'явяцца новыя маркі. "АЛІДЗІ-Вест" пачне выпуск Rothmans Click Amber, Rothmans Click Coral і Rothmans Click Purple. Усе яны будуць каштаваць 5,60 рубля за пачак.

Новую марку цыгарэтаў выпускае і "Інтэр Табака". За 5,90 рубля можна будзе купіць пачак цыгарэт Lucky Strike Aroma Violet.

Папярэдні раз цыгарэты ў Беларусі даражэлі 1 жніўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі