У ЕАБР расказалі, чаму ў Беларусі зноў паскорылася інфляцыя

Даражэюць і харчовыя, і нехарчовыя тавары, ілюстрацыйнае фота

Даражэюць і харчовыя, і нехарчовыя тавары, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Паскарэнне інфляцыі ў Беларусі адбываецца праз рост спажывецкага попыту на ўнутраным рынку і рост цэн у Расіі, лічаць у Еўразійскім банку развіцця (ЕАБР). Расія застаецца ключавым гандлёвым партнёрам краіны.

У выніку ў чэрвені інфляцыя ў Беларусі склала 5,8% да чэрвеня 2023 года. У траўні гэты паказчык быў меншы — 5,7% г/г. Цэны раслі хутчэй і на харчовыя (6,4% г/г пасля 6,2% г/г у траўні), і на нехарчовыя (4,5% г/г пасля 4,1%) тавары. А вось на рынку паслуг інфляцыя запаволілася — да 6, 6% г/г у чэрвені пасля 6,9% г/г у траўні.

Па выніках года ЕАБР прагназуе ў Беларусі інфляцыю ў 6%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі