За чэрвень у Беларусі найбольш падаражэлі садавіна, масла і касметыка
Вось, якія прадукты падаражэлі больш за астатніх
У першым летнім месяцы кошт алею дадаў 2,7%, слівачнае падаражэла на 1,6%, а садавіна вырасла ў кошце на 2,4%, піша Blizko.by са спасылкай на Белстат.
Парфумерна-касметычныя тавары падаражэлі на 1,9%, кошт друкаваных выданняў дадаў 1,8%.
Стаў даражэйшы і бензін: за месяц цана на яго выраслі на 1,7%.
А вось гародніна і ровары патаннелі: кошт першых асеў на 10,6%, другіх — на 11%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.