"Не каб сысці": прэм'ер-міністр Арменіі падаў у адстаўку

"Не чтобы уйти": премьер-министр Армении подал в отставку

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян падаў у адстаўку для правядзення парламенцкіх выбараў, піша "Новая газета". Пра гэта стала вядома з фэйсбука палітыка, у якім трансляваўся яго зварот да грамадзян.

Аб сваёй адстаўцы Пашынян заяўляў яшчэ на прыканцы сакавіка. "Я падам у адстаўку, не каб сысці, а каб адбыліся пазачарговыя парламенцкія выбары", — сказаў ён. Пашынян плануе зноў удзельнічаць у выбарах. Ён будзе кандыдатам на пасаду старшыні ўрада ад партыі "Грамадзянская дамова".

Пакуль палітык працягне выконваць абавязкі прэм'ера Арменіі. Перад правядзеннем пазачарговых выбараў, 20 чэрвеня, парламент павінен будзе распусціцца.

Прычынай пазачарговых выбараў стаў ўнутрыпалітычны крызіс у краіне. Сітуацыя абвастрылася пасля падпісання пагаднення паміж Масквой, Ерэванам і Баку аб спыненні ваенных дзеянняў у Нагорным Карабаху. Пасля гэтага апазіцыя абвінаваціла Нікола Пашыняна ў капітуляцыі, а ў сталіцы Арменіі, Ерэване, пачаліся пратэсты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі