Нобелеўская прэмія міру сёлета сыходзіць у Туніс

Нобелеўская прэмія міру сёлета сыходзіць у Туніс

Нобелеўскую прэмію міру сёлета атрымаў Туніскі нацыянальны дыялогавы квартэт, паведамляе ВВС.

Прэмію міру нобелеўскі камітэт прысуджае за найбольшыя намаганні дзеля ўмацавання братэрства паміж народамі, за роспуск ці скарачэнне дзеючай арміі або за правядзенне мірных перамоваў.

Спіс прэтэндэнтаў не разгалошваецца, і нобелеўскі камітэт можа абвясціць яго не раней, чым праз 50 гадоў. Але ж вядомы спіс вылучаных — сёлета ў ім было болей за 270 кандыдатаў. Сярод фаварытаў былі нямецкі канцлер Ангела Меркель, расійскае апазіцыйнае выданне “Новая газета”, былы супрацоўнік амерыканскіх спецслужбаў Эдвард Сноўдэн, Папа Рымскі Францішак.

Прэмія міру лічацца адной з найбольш прэстыжных і ў той жа час неадназначных нобелеўскіх узнагародаў.

Нагадаем, што ўчора нобелеўскі камітэт назваў лаўрэата прэміі па літаратуры — ім стала пісьменніца з Беларусі Святлана Алексіевіч.

Фота з архіву

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі