Нобелеўскі камітэт назваў першага сёлетняга лаўрэата

Нобелеўскі камітэт назваў першага сёлетняга лаўрэата

Нобелеўскі камітэт назваў першага сёлетняга лаўрэата. Нобелеўскую прэмію па фізіялогіі і медыцыне атрымае японскі біёлаг Ёсіноры Асумі. Так яго ўзнагародзілі за даследаванні механізмаў аўтафагіі ("самапаядання") — працэсу разбурэння кампанентаў клеткі ўсярэдзіне яе.

З дапамогай аўтафагіі клетка пазбаўляецца ад непатрэбных кампанентаў. Пры парушэнні гэтага працэсу могуць узнікнуць розныя захворванні, у тым ліку рак, хвароба Паркінсана і дыябет другога тыпу.

Заўтра стануць вядомыя лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы, 5 кастрычніка — па хіміі, 7 кастрычніка — Нобелеўскай прэміі міру, 10 кастрычніка — прэміі па эканоміцы.

Імя нобелеўскага лаўрэата па літаратуры, як мяркуецца, абвесцяць 13 кастрычніка.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі