Нобелеўскі лаўрэат 2017 года і Селена Гомес распавядаюць пра фінансавы крызіс

Рычард Талер. Кадр з фільма "Гульня на паніжэнне".
Рычард Талер. Кадр з фільма "Гульня на паніжэнне".

Нобелеўскі лаўрэат 2017 года Рычард Талер тры гады таму зняўся ў фільме "Гульня на паніжэнне". Там ён сыграў самога сябе. У казіно, седзячы з поп-зоркай Селен Гомес за сталом для блэк-джэка, "бацька паводніцкай эканомікі" Талер тлумачыць прычыны сусветнага фінансавага крызісу:

Фрагмент фільма "Гульня на паніжэнне".

Рычард Талер атрымаў Нобелеўскую прэмію за даследаванні ў галіне паводніцкай эканомікі. У сваіх працах Талер зыходзіў з перадумовы, што людзі, прымаючы сур'ёзныя фінансавыя рашэнні, часта паводзяць сябе нерацыянальна. Аб'яднаўшы эканоміку з псіхалогіяй, набеліят сфармуляваў "тэорыю падштурхоўвання" (Nudge theory).

У "Гульні на паніжэнне" Рычард Талер кажа, што працяглая паласа ўдач прымушае людзей верыць, што ім будзе шанцаваць заўсёды, а жаданне "сарваць куш" падштурхоўвае да неабдуманага, часта ад пачатку пройгрышнага выбару.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі