Нобелеўскую прэмію па эканоміцы атрымаў брытанец Ангус Дытан

Нобелеўскую прэмію па эканоміцы атрымаў брытанец Ангус Дытан

Лаурэатам Нобелеўскай прэміі па эканоміцы стаў брытанец Ангус Дытан. Пра гэта ў панядзелак, 12 кастрычніка, паведаміў арганізацыйны камітэт прэміі. Узнагарода прысуджана “за аналіз ў галіне спажывання, беднасці і сацыяльнага забеспячэння”, — указваецца ў заяве Каралеўскай акадэміі навук у Стакгольме.

У заяве адзначаецца, што даследаванні 69-гадовага Дытана ўнеслі важкі ўклад у развіццё мікра- і макраэканомікі, а таксама эканомікі развіцця.

Навуковец атрымаў некалькі вышэйшых адукацый, некаторы час працаваў у Банку Англіі, а з 1983 года з’яўляецца супрацоўнікам ва ўніверсітэце Прынстана, паведамляе ВВС.

У мінулым годзе прэмію атрымаў прафесар Жан Ціроль з універсітэта Тулузы за яго аналіз рынкавага рэгулявання.

Цырымонія ўзнагароджання пройдзе 10 снежня. Памер прэміі складае 8 млн шведскіх крон (прыкладна 953 000 долараў).

Фота: SIPA

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі