Нобелеўскую прэмію па фізіцы ўручылі тром брытанцам за дзіўныя матэрыі
Лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі па фізіцы сталі тры брытанцы — Дэвід Таўлес, Майкл Костэрліц і Данкан Хэлдан.
У заяве Нобелеўскага камітэта гаворыцца, што гэтыя навукоўцы зрабілі вялікі ўнёсак у развіццё навукі пра тапалагічныя фазавыя пераходы і даследаванні так званых дзіўных матэрый. Сёлетнія лаўрэаты-фізікі адчынілі дзверы ў невядомы свет, дзе матэрыя можа існаваць у мудрагелістых формах, адзначаецца ў дакуменце.
Як перадае Бі-Бі-Сі, адкрыцці брытанскіх фізікаў дапамаглі навукоўцам у канструяванні новых матэрыялаў. Самі даследаванні былі зробленыя даволі даўно, зазначыў адзін з узнагароджаных — Данкан Хэлдан. Па яго словах, практычнае выкарыстанне гэтага адкрыцця пачынаецца толькі цяпер.