Нобелеўскую прэмію ў галіне эканомікі атрымаў Рычард Талер

Нобелеўскую прэмію ў галіне эканомікі атрымаў Рычард Талер

Амерыканец Рычард Талер стаў сёлетнім лаўрэатам Нобелеўскай прэміі ў галіне эканомікі. Яго ўзнагародзілі за ўнёсак у вывучэнне паводніцкай эканомікі, перадае Бі-Бі-Сі.

Як адзначыла Шведская каралеўская акадэмія, у сваіх працах Талер "злучыў эканоміку з псіхалогіяй". Традыцыйна эканамісты зыходзілі з перадумовы, што людзі і арганізацыі дзейнічаюць рацыянальна. У сваіх працах Талер зрабіў больш рэалістычныя дапушчэнні наконт паводзінаў людзей. Ён даследаваў наступствы "абмежаванай рацыянальнасці, сацыяльных пераваг і недахопу самакантролю".

Навукоўцу 72 гады. Ён жыве ў ЗША і выкладае ў Чыкагскім універсітэце. Ён быў адным з дарадцаў прэзідэнта Барака Абамы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі