Новы кліп Каржа з мінскай крамай "Серабранка" і падручнікам беларускай мовы

Новы кліп Каржа з мінскай крамай "Серабранка" і падручнікам беларускай мовы

Макс Корж выпусціў новы кліп на песню "Малый повзрослел" з альбома "Малый повзрослел ч.1", які ўбачыў свет у 2106 годзе.

Кліп знялі ў мінскім раёне Серабранка побач з аднайменнай крамай і прысвяцілі лунінецкім дыскачам. У самым пачатку кліпа кадр спыняецца на падручніку беларускай мовы для 10 класа, які ляжыць на стале галоўнага героя.

"Прысвячаецца непаўторнаму юнацтву, бацькоўскім нервам і лунінецкім дыскачам!" — напісаў Макс Корж перад прэзентацыяй кліпа. Сам спявак нарадзіўся ў Лунінцы.

За некалькі гадзін відэа, якое знялі ў фармаце 4K, набрала больш за 60 тысяч праглядаў. Яго рэжысёрам стаў Мітрый Сямёнаў-Алейнікаў, які здымаў кліп на песню "Слова пацана" ― таксама ў спальных раёнах Мінска.

Новы кліп зняты ў фармаце 4K

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі