Па амністыі ў Беларусі на волю могуць выйсці больш за 2000 асуджаных
Агулам амністыя да 70-годдзя Перамогі закране каля 8600 чалавек.
Сёлетняя амністыя, прымеркаваная да 70-годдзя Перамогі, закране каля 8600 асуджаных, перадае БелаПАН.
З месцаў пазбаўлення волі могуць выйсці больш за 2000 чалавек. Каля 700 могуць пакінуць установы адкрытага тыпу, 5700 — крымінальна-выканаўчыя інспекцыі.
Старшыня камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Валерый Гайдукевіч паведаміў тэлеканалу "Беларусь 1", што пад амністыю не трапяць "тыя, хто здзейсніў цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы, звязаныя з забойствамі, тэрарыстычнымі актамі, незаконным абаротам наркотыкаў".
Праўда, ў закон аб амністыі ўсё ж уключылі тых, хто быў асуджаны за незаконны без мэты збыту выраб, перапрацоўку, набыццё, захоўванне, перавозку або перасылку наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсораў ці аналагаў.
Фота — svetlik.by