Па міжнародную абарону ў Польшчы звярнуліся больш за 10 тысяч беларусаў

Карта Eўропы

Карта Eўропы / pixabay.com

З 9 жніўня 2020 года па 29 лютага 2024 года па міжнародную абарону ў Польшчы звярнуўся 10 161 грамадзянін Беларусі. Часцей аб атрыманні статуса бежанца просяць толькі ўкраінцы, але ў іх краіне, нагадаем, ідзе поўнамаштабная вайна. Гэтыя дадзеныя змяшчаюцца ў справаздачы ўпраўленне па справах замежнікаў Польшчы. Вытрымкі са справаздачы публікуе Reform.by

У 2021-2024 гадах 570 беларусаў атрымалі статус бежанца і яшчэ 7472 статус дадатковай абароны. Прызнанне беларускіх хадайніцтваў — аб абароне, а таксама проста аб выдачы пасведчання на права жыхарства — знаходзіцца на высокім узроўні (99%), сёлета ён крыху знізіўся — да 94%. На дадзены момант у Польшчы разглядаюцца яшчэ 1607 спраў аб прадастаўленні міжнароднай абароны грамадзянам Беларусі.

У цэлым беларусы з'яўляюцца другой па колькасці групай замежнікаў у краіне, таксама гаворыцца ў справаздачы. На 29 лютага 2024 года дакумент, які дае права на знаходжанне мелі 124.438 грамадзян нашай краіны. І гэта больш як у 4 разы больш, чым было ў жніўні 2020-га. Большасць беларусаў у Польшчы — больш за 74 тысячы — жывуць у краіне на аснове дазволу на часовае пражыванне. Амаль 41 тысяча маюць на руках пастаянны від на жыхарства. Гэтыя людзі часцей за ўсё маюць альбо Карту паляка, альбо польскае паходжанне. Толькі ў 2023 годзе было выдадзена амаль 12 тысяч такіх дазволаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі