Пад Светлагорскам маршрутка з людзьмі вылецела ў кювет

Пад Светлагорскам маршрутка з людзьмі вылецела ў кювет

Пад Светлагорскам на аўтадарозе Р-31 маршрутка з людзьмі, якая ехала ў бок Парычаў, вылецела ў кювет (правы па ходзе руху). Здарылася гэта ў снегапад недалёка ад мемарыяльнага комплексу "Баграціён". Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелі чатыры чалавекі, сярод іх двое дзяцей, інфармуе "Ранак".

БЕЛТА са спасылкай на ДАІ інфармуе, што ДТЗ адбылося каля 18:00 у сераду, 29 студзеня. Mercedes Sprinter ехаў са сталіцы ў Мазыр. У нейкі момант вадзіцель не саўладаў з кіраваннем і мікрааўтобус з'ехаў у кювет. Там ён перакуліўся на бок. На месца прыязджала хуткая, аднак ні кіроўца, ні пасажыры ў шпіталізацыі не мелі патрэбы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі