"Стаміўся і расчараваўся" — спявак AP$ENT адмяніў канцэрты ў краінах Балтыі

AP$ENT

AP$ENT / AP$ENT

Спявак AP$ENT адмяніў бліжэйшыя канцэрты ў краінах Балтыі.

У каментары Еўрарадыё музыка тлумачыць прычыну і кажа, што нічога страшнага з ім не здарылася.

"Я проста стаміўся і расчараваўся. Адбылася чарада падзеяў рознай ступені непрыемнасці, якія падсадзілі мае эмацыйныя акумулятары. Усё сапраўды добра атрымліваецца, аўдыторыя супервыдатная. Але я не выводжу столькі арганізацыйнай працы і працы з людзьмі. Мне трэба адпачыць пагрузіўшыся ў творчасць", — кажа Арсень Кісляк, вядомы пад псеўданімам AP$ENT.

26 верасня AP$ENT мусіў выступіць у Таліне, 27 верасня — у Вільні, 29 верасня — у Рызе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі