Уначы ў Чавускім раёне згарэла піларама
Калі ратавальнікі прыехалі, агонь ужо ахапіў увесь будынак
Уначы ў вёсцы Антонаўкай Чавускага раёна згарэла піларама. Калі ратавальнікі прыбылі на месца, агонь ужо ахапіў увесь будынак. Неўзабаве дах разам з перакрыццем часткова абрынуўся. Па словах дырэктара прадпрыемства, унутры людзей не было.
Прычына пажару яшчэ высвятляецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.