“Падыходзіць да мяне і цісне руку”: Вячорка пра сустрэчу з кіраўніком МЗС РБ

Сяргей Алейнік у ААН

Сяргей Алейнік у ААН / mfa.gov.by

Кіраўнік МЗС Сяргей Алейнік на Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку паціснуў руку Франку Вячорку. Пра гэта дарадца Святланы Ціханоўскай расказаў у эфіры Еўрарадыё:

“Дзіўная сітуацыя, нечаканая для мяне. Падыходзіць да мяне Алейнік і паціскае руку. Ён, вядома, паставіў мяне ў ступар, бо летась дэлегацыя Макея ўцякала ад нас. Гэтым разам яны самі падышлі. Размовы не было, гэта было проста вітанне. Разам з ім быў Глаз [прэс-сакратар МЗС. — Еўрарадыё] і шэраг іншых чыноўнікаў. Але гэта ўся камунікацыя, што была.

Зразумела, што яны працуюць на варожыя сілы — рэжым Лукашэнкі. Відавочна, не варта чакаць, што яны вырашаць перайсці на бок свабоднай Беларусі. Але я думаю, што яны прызнаюць нас як апанентаў. І нашая задача — іх проста перамагчы”.

Кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі знаходзіцца ў ЗША з тыднёвым візітам. Яна возьме ўдзел у мерапрыемствах Генасамблеі ААН.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі