Падзенне самалёта Як-130 у Баранавічах трапіла на відэарэгістратар

Падзенне самалёта Як-130 у Баранавічах трапіла на відэарэгістратар

Падзенне самалёта Як-130 у Баранавічах выпадкова трапіла на відэарэгістратар. Аўтар відэа даслаў яго мясцовай газеце Intex-press.

Трагедыя адбылася ў Баранавічах 19 траўня. Падчас вучэбнага палёту ваенны самалёт упаў паміж прыватнымі дамамі ў цэнтры горада. Пры гэтым абодва пілоты катапультаваліся, але загінулі. Гэта маёр Андрэй Нічыпорчык і лейтэнант Мікіта Куканенка. Абодва лётчыкі былі жанатыя, у Андрэя Нічыпорчыка засталіся трое дзяцей.

Лётчыкі рыхтавалаіся да авіяшоу, запланаванага на Дзень горада, які ў Баранавічах меліся адзначаць у бліжэйшыя выходныя. Пасля трагедыі святкаванне адмянілі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі