Ультраправыя правальваюцца ў другім туры выбараў у парламент Францыі

Макрон галасуе на парламенцкіх выбарах у Францыі

Макрон галасуе на парламенцкіх выбарах у Францыі / MOHAMMED BADRA / AFP

Па выніках экзіт-полаў, праведзеных на замову газеты Le Figaro, у другім туры пазачарговых выбараў у парламент Францыі ўльтраправыя з трэскам правальваюцца. "Нацыянальнае аб'яднанне" забірае ўсяго толькі ад 130 да 145 месцаў з 577.

Інакш кажучы, Партыя Жардана Бардэлы і Марын Ле Пэн, якая падчас галасавання тыдзень таму апынулася ў лідарах, 7 ліпеня не змагла атрымаць нават простую большасць, якая складае 289 дэпутатаў. "Нацыянальнае аб'яднанне" прайграе і кааліцыі прыхільнікаў дзейнага прэзідэнта Францыі Эманюэля Макрона (ад 164 да 174 месцаў), і "Новаму народнаму фронту", які займае ад 180 да 205 фатэляў у парламенце.

Участкі для галсавання закрыліся ў 20:00. Падлік галасоў будзе працягвацца ўсю ноч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі