На Еўра-2024 вызначыліся ўсе паўфіналісты. Расклад гульняў

Нідэрланды забілі Турцыі

Нідэрланды забілі Турцыі / GETTY IMAGES

Увечары 6 ліпеня вызначыліся ўсе паўфіналісты чэмпіянта Еўропы па футболе 2024 года. Англія ў серыі пенальці адолела Швейцарыю, а Нідэрланды былі мацнейшымі за Турцыю.

Асноўны час матча Англія — Швейцарыя скончыўся нічыёй 1:1. Дадатковы не прынес галоў. А ў серыі пенальці перамаглі англічане — дзякуючы галкіперу Пікфарду, які адбіў удар швейцарца.

Апошнім паўфіналістам Еўра-2024 стала зборная Нідэрландаў. У матчы з Турцыяй яны ў сярэдзіне першага тайма прапусціла першай, але ў сярэдзінее другога тайма здолела адыграцца. А далей сваё слова сказаў лепшы бамбардзір сёлетняга чэмпіянта Еўропы па футболе — аўтагол.

У паўфіналах Іспанія згуляе з Францыяй (увечары ў аўторак, 9 ліпеня), Англія — з Нідэрландамі (увечары ў сераду, 10 ліпеня). Фінал, у якім згуляюць пераможцы паўфіналаў, пройдзе 14 ліпеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі