Лётчыкі, якія адвялі самалёт ад дамоў у Баранавічах, сталі Героямі Беларусі

Лётчыкі, якія адвялі самалёт ад дамоў у Баранавічах, сталі Героямі Беларусі

Лётчыкам Мікіту Куканенку і Андрэю Нічыпорчыку, якія адвялі самалёт ад жылых дамоў у Баранавічах, пасмяротна прысвоенае званне "Герой Беларусі". Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка, перадае БЕЛТА.

Трагедыя адбылася 19 траўня падчас вучэбна-трэніровачнага палёту. Вайсковы самалёт Лідскай штурмавой авіябазы Як-130 разбіўся, пры гэтым загінуў яго экіпаж — камандзір звяна вучэбна-баявой эскадрыллі 116-й ШАБ маёр Андрэй Нічыпорчык і лётчык звяна вучэбна-баявой эскадрыллі на Як-130 116-й ШАБ лейтэнант Мікіта Куканенка. Як выявіла следства, у аварыйнай сітуацыі лётчыкі змаглі накіраваць Як-130 у адзінае месца па-за жылымі пабудовамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі