Палітолаг: Пакуль Украіна атрымала “турыстычны безвіз”, які цікавы не ўсім
Безвізавы рэжым паміж Еўрасаюзам і Украінай пачаў дзейнічаць з 11 чэрвеня. За першых ж дзень магчымасцю без візы паехаць у Еўропу скарысталася некалькі тысяч украінцаў. Але нельга казаць, што ўкраінцы масава скарысталіся магчымасцямі “безвіза”, кажа ўкраінскі палітолаг Аляксандра Рэшмедзілава.
Рэшмедзілава: “За апошнія тры гады эканамічная сітуацыя вельмі ўскладнілася. Гэта звязана і з вайной на ўсходзе краіны, і з іншымі фактарамі. А для таго, каб украінец не задумваўся над такімі пытаннямі, як паездка на выходныя ў Еўропу, узровень жыцця павінен быць значна вышэйшым, чым ён ёсць зараз”.
Тым не менш, кажа суразмоўца Еўрарадыё, украінцы працягваюць вельмі актыўна мяняць звычайныя пашпарты на біяметрычныя, без якіх безвізам не скарыстаешся. Нягледзячы на тое, што палёгкі для тых, хто спадзяваўся з яго дапамогай трапіць на вучобу ці працу за мяжу, не спраўдзіліся. Праўда, якім будзе наступны крок Кіева на “еўрапейскім шляху Украіны”, ніхто сёння дакладна не ведае.
Рэшмедзілава: “Пакуль з тым, якія на відавоку, будзе абраная тэма NATO. Але я не думаю, што яна будзе роўнакаштоўнай з безвізам. Бо яна будзе мець палярную рэакцыю ў грамадстве ў адрозненні ад безвізу. Ім ― хочаш, то карыстайся, а хочаш, то не карыстайся, а з NATO выбар больш складаны і дастаткова стратэгічны”.
Тым не менш, палітолаг упэўненая, што ў сумневаў у праеўрапейскім выбары Украіны зараз не павінна застацца ні ў каго.