Палітвязня Рыгора Кастусёва збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым

Рыгор Кастусёў

Рыгор Кастусёў / sb.by

Палітвязня Рыгора Кастусёва збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым. Як стала вядома праваабаронцам, у судзе Івацэвіцкага раёна на 15 студзеня запланаваны суд па замене яму рэжыму ўтрымання.

Старшыня Партыі БНФ Кастусёў быў затрыманы 12 красавіка 2021 года. У зняволенні ў палітыка пачаліся сур’ёзныя праблемы са здароўем — у яго выявілі анкалагічнае захворванне. Палітвязня судзілі разам з палітолагам і літаратуразнаўцам Аляксандрам Фядутам, а таксама юрыстам Юрыем Зянковічам. Рыгора Кастусёва абвінавацілі ў "змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам" і прысудзілі 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У 2023-м рэжым Аляксандра Лукашэнкі ліквідаваў Партыю БНФ, якую шмат гадоў узначальваў Кастусёў.

66-гадовы Рыгор Кастусёў знаходзіцца ў калоніі "Воўчыя норы" ў Івацэвіцкім раёне. Летась яго змясцілі на шэсць месяцаў у памяшканне камернага тыпу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі