Палітвязня затрымалі на выхадзе з калоніі
Сяргей Дзяцук
Палітвязня Сяргея Дзецука затрымалі на выхадзе з калоніі і будуць яшчэ раз судзіць, піша "Гомельская Вясна". Яго вінавацяць у "злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі калоніі" (арт. 411 КК).
39-гадовага мужчыну затрымалі ў сакавіку 2021 года. Сілавікі прыйшлі затрымліваць яго маці і хацелі забраць у яе тэлефон. Дзяцук заступіўся за маці — і яго абвінавацілі ў "гвалце альбо пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў" (арт. 364 КК). Мужчыну прысудзілі 3 гады пазбаўлення волі. Тэрмін ён адбываў у барысаўскай калоніі №14.
На волю Дзяцук мусіў выйсці ў сакавіку 2024 года. Але яго затрымалі на выхадзе і пачалі новую крымінальную справу.
Новы працэс над Дзецуком пачнецца 20 чэрвеня ў судзе Барысаўскага раёна. Справу будзе разглядаць суддзя Людміла Зінкевіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.