Палітвязню Рыгору Кастусёву зрабілі аперацыю

Рыгор Кастусёў на судзе

Рыгор Кастусёў на судзе

Палітвязню Рыгору Кастусёву зрабілі аперацыю. Пра гэта ў сацсетках паведаміў яго зяць Зміцер Антончык.

"Рыгору Кастусёву зрабілі аперацыю — вывелі катэтар з мачавога пузыра... І адразу з аперацыйнага стала адправілі ў камеру", — напісаў ён у Фэйсбуку.

Кіраўніка Партыі БНФ (цяпер юрыдычна ліквідаванай) Рыгора Кастусёва асудзілі да 10 гадоў калоніі. У зняволенні ў яго абвастрыліся праблемы са здароўем — у яго выявілі анкалагічнае захворванне. Эксперты ААН параўналі з катаваннем яго ўтрыманне за кратамі і заклікалі рэжым Лукашэнкі памілаваць Кастусёва.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі