Палітзняволеную Вольгу Маёраву змясцілі ў карцар
12 верасня палітзняволеную Вольгу Маёраву змясцілі ў карцар. Прычыны і тэрмін невядомыя, паведамляюць праваабаронцы.
Маёраву судзяць у Гродне па "справе Аўтуховіча". Яе абвінавачваюць па пяці артыкулах Крымінальнага кодэксу, але сваёй віны яна не прызнае. Раней Вольгу Маёраву неаднаразова змяшчалі ў карцар і выдалялі з судовых пасяджэнняў. У жніўні яна адзначыла 56-годдзе за кратамі.
Суд праходзіць з 18 траўня ў будынку гродзенскай турмы №1. Паводле версіі следства, Мікалай Аўтуховіч быў арганізатарам і кіраўніком групы, якая падпальвала аўтамабілі і дамы сілавікоў у Беларусі.
У судзе працягваюць вывучаць матэрыялы крымінальнай справы, якая складаецца з амаль сямі дзясяткаў тамоў, дапытваюцца сведкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.