Палітзняволеную журналістку Аксану Ючкавіч асудзілі на тры гады "хатняй хіміі"
Аксана Ючкавіч
Журналістку і каталіцкую актывістку Аксану Ючкавіч асудзілі на тры гады "хатняй хіміі". Такі прысуд быў агучаны 26 красавіка ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска, піша тг-канал "Хрысціянская візія".
Пасля абвяшчэння прысуду Ючкавіч вызвалілі ў зале суда.
Дзяўчыну затрымалі 23 студзеня 2024 года, і з таго часу яна перабывала ў зняволенні. Яе вінавацілі па "народным" 342-м артыкуле КК (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Праваабаронцы прызналі Аксану Ючкавіч палітзняволенай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.