Паміж Беларуссю і Венесуэлай пачнуць лётаць самалёты

Паміж Беларуссю і Венесуэлай пачнуць лётаць самалёты

Паміж Беларуссю і Венесуэлай пачнуць лётаць самалёты. Пра гэта ўжо падпісана пагадненне, паведаміў прэзідэнт паўднёваамерыканскай рэспублікі Нікалас Мадура.

"У Беларусі праз Венесуэлу ўсталюецца спалучэнне з Паўднёвай Амерыкай, з іншымі краінамі Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна, а Венесуэла праз Беларусь атрымае спалучэнне са светам", — сказаў падчас пасяджэння венесуэльска-беларускай камісіі кіраўнік Венесуэлы. 

Па словах Мадуры, пералёт будзе займаць 10 гадзін.

Дамоўленасць была дасягнутая падчас візіта ў Венесуэлу "спецпрадстаўніка Лукашэнкі" Віктара Шэймана. Колькі будзе рэйсаў і якія авіякампаніі іх будуць выконваць, не паведамляецца. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі