Памёр вядомы беларускі гісторык Анатоль Грыцкевіч
Яго не стала пасля цяжкай хваробы на 86-м годзе жыцця.
Увечары 20 студзеня памёр доктар гістарычны навук, прафесар Анатоль Грыцкевіч. Яму было 85 гадоў, паведамляе "Наша ніва".
Грыцкевіч быў вядомы як навуковец і грамадскі дзеяч. Ён быў прэзідэнтам Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына", пасля — ганаровым яе старшынёй.
Сярод тэмаў даследаванняў гісторыка быў Слуцкі збройны чын 1920 года і славутая бітва пад Оршай 1514 года.
Фота: svaboda.org