Парашэнка падпісаў асацыяцыю з ЕС асадкай Януковіча (відэа)
Украіна цалкам падпісала Пагадненне аб асацыяцыі з Еўрасаюзам.
Подпіс ад Украіны пад эканамічнай (заключнай) часткай Пагаднення паставілі 27 чэрвеня прэзідэнт Пётр Парашэнка і лідары ўсіх краін-членаў ЕС.
Разам з Украінай свае пагадненні падпісалі і Малдова і Грузія.
Як піша "Украінская праўда", для падпісання пагаднення Парашэнка выкарыстаў асадку, якой мусіў падпісвацца Віктар Януковіч увосень 2013 года. Асадку Парашэнка прывёз з Вільні.
Прэзідэнт Еўракамісіі Жазэ Барозу назваў момант падпісання пагадненняў аб асацыяцыі гістарычным, але заявіў, што гэта толькі першы крок, спроба дапамагчы краінам правесці сапраўдныя рэформы і перамагчы карупцыю.
Фота — прэс-службы Еўрасавета