Пасля "Даніэлы" без электрычнасці застаюцца яшчэ 89 населеных пунктаў

Пасля "Даніэлы" без электрычнасці застаюцца яшчэ 89 населеных пунктаў

Без электрычнасці ў Беларусі пасля цыклону "Даніэла" застаюцца яшчэ 89 населеных пунктаў. Як інфармуе tut.by, гэта 71 паселішча ў Мінскай вобласці і 18 — у Магілёўскай.

Прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення МНС удакладняе, што на Міншчыне без электрычнасці застаюцца паселішчы ў Слуцкім, Любанскім і Старадарожскім раёнах.

Нагадаем, што цыклон "Даніэла", з наступствамі якога змагаюцца ратавальнікі і камунальнікі, прайшоў 12 студзеня. А на суботу, 16 студзеня, сіноптыкі абяцаюць новы цыклон.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі