Пасля "выбараў" у Бальшавік пад Мінскам адправілі аўтацыстэрны з вадой

Без вады застаўся прыватны сектар

Без вады застаўся прыватны сектар / БЕЛТА

Раніцай у панядзелак у аграгарадок і цэнтр сельсавета Бальшавік пад Мінскам адправілі аўтацыстэрны з вадой. Уначы там здарылася аварыя. Прыблізна а 4-й гадзіне на свідравіне па вуліцы Касманаўтаў сапсаваўся помпавы агрэгат.

Водаканал Мінскага раёна адправіў у Бальшавік брыгаду і аўтакран, ідуць рамонтныя працы. Там абяцаюць, што яны працягнуцца прыблізна да 13-й гадзіны. Адзначаецца, што аварыя закранула прыватны сектар.

Летась у Бальшавіку адбылося некалькі падобных камунальных аварый, а яшчэ мясцовыя жыхары нярэдка скардзіліся на якасць вады.

Падобныя аварыі здараюцца ўсё часцей. Інфраструктура патрабуе абнаўлення, а фінансаванне павялічваюць найперш сілавікам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі