У Гомельскім раёне выратавалі лася, які праваліўся пад лёд

Самастойна трапіць на бераг лось не мог / gomel.mchs.gov.by
У Гомельскім раёне выратавалі лася, які праваліўся пад лёд. Ратавальнікі бензапілой распілавалі лёд і дапамаглі жывёле падплысці да берага.
Здарэнне адбылося раніцай у нядзелю каля пасёлка Прыазёрны. Супрацоўнікі МНС пішуць, што лось выбраўся на бераг, у ветэрынарнай дапамозе не меў патрэбы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.