Пастара з Новалукомля суд арыштаваў на 15 сутак паўторна
Евангельская царква ў Новалукомлі / оцхве.бел
Пастара евангельскай царквы з Новалукомля двойчы асудзілі за "распаўсюд экстрэмісцкай прадукцыі", піша "Віцебская вясна".
Суды над Аляксандрам Зарэцкім прайшлі 21 красавіка і 12 траўня. Абодва разы яму суддзя суда Чашніцкага раёна Ірына Кручыніна прысуджала яму арышт на 15 сутак.
Падчас другоа суда Кручыніна выявіла, што на сваёй старонцы ў Фэйсбуку Зарэцкі размясціў і захоўваў у адкрытым доступе фатаграфію сябе з дзіцем на фоне белчырвона-белага сцяга з лагатыпам TUT.BY, а таксама публікацыю з Радыё "Свабода".
Суддзя прызнала, што ў пастара ёсць змякчальныя абставіны: ён прызнаў сваю віну, мае на ўтрыманні траіх малалетніх дзяцей. Але ўсё адно прысудзіла яму максімальнае пакаранне — 15 сутак. Таксама яна пастанавіла канфіскаваць мабільнік святара.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.