Паўлу Вінаградаву пагражае 16-я "адседка" за апошнія тры гады

Павел Вінаградаў традыцыйна пайшоў адзначацца ў міліцыю, адкуль ужо не вярнуўся. Разгляд яго справы адбудзецца 3 кастрычніка ў судзе Маскоўскага раёна, інфармуе БелаПАН.

Апошні раз Вінаградаў затрымліваўся міліцыяй 11 верасня і быў асуджаны на 15 сутак арышту. На волю ён выйшаў 26 верасня і заявіў, што плануе і надалей займацца грамадскай дзейнасцю, нягледзячы на пагрозы і рэпрэсіі ўлад.

26-гадовы Павел Вінаградаў — адзін з фігурантаў крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 года, быў асуджаны на чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму, вызвалены на падставе ўказа Лукашэнкі аб памілаванні. Як мінімум да 25 кастрычніка будзе знаходзіцца пад прэвентыўным наглядам.

На сённяшні дзень на рахунку Паўла Вінаградава ўжо 17-ць “адсідак” з 2007 года і 15-ць — з 2012-га.

Галоўны “брыдкаслоў” краіны Павел Вінаградаў

Фота Змітра Лукашука, Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі