Паўлючэнка хоча, каб мітынгі разганялі самі апазіцыянеры?

Праз два дні пасля спаўнення 18 гадоў мозыраніна Фёдара Чаранкова, адлічанага з вну за акцыю пратэсту супраць адмены ільгот, забіраюць у войска, у вайсковую частку 3214. Як гавораць у мясцовым ваенкамаце, Фёдар будзе разганяць мітынгі і наводзіць парадак у сталіцы. У лістападзе мінулага года 17-гадовы мазыранін Фёдар Чаранкоў быў адлічаны з 1 курса Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта, дзе навучаўся на інжынерна-педагагічным факультэце. Пасля наладжанай Фёдарам і яго сябрамі акцыі пратэсту супраць адмены ільготаў ён апынуўся самым непаспяховым вучнем, хаця да таго на курсе быў лепшым. Маці Фёдара, якая працавала ў той жа вну вымусілі напісаць заяву на звальненне па ўласным жаданні. Пра гэта Еўрарадыё распавёў Юрась Чаранкоў, галава сям'і. Звальненнем пагражалі і яму, але пакуль з працы ўсё ж не выгналі.

18 гадоў былому студэнту споўніцца 18 ліпеня, але ўжо ў панядзелак 30 чэрвеня ён павінен атрымаць позву ў войска. Па інфармацыі ад учатсковага міліцыянта, Фёдар будзе праходзіць службу ў вайсковай частцы 3214, якой кіруе Дзмітры Паўлічэнка.

Юры Чаранкоў: Мне тэлефанаваў участковы, сказаў, што ён тэлефануе ад імя начальніка часткі 3214. Ён мне гэта пацвердзіў.

Участкова цікавіла, дзе вучыўся Фёдар, ці быў адлічаны, за што, чым займаецца ў цуяпершні час і ці збіраецца служыць у міліцыі пасля службы ў войску. Юры Чаранкоў адзначае, што сына павінныя забраць у войска ў нядзелю 20 ліпеня праз 2 дні пасля яго 18-годдзя па спецнаборы, бо па нядзелях ваенкаматы не працуюць.

Па позву Фёдар пойдзе з маці 30 чэрвеня, і тады будзе дакладна вядома, куды яго накіруюць для прахаджэння вайсковай службы.

Фота: http://www.euramost.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі